Спадчына: Радзівіл Юзаф Мікалай
Панядзелак, 10 Сакавік 2025 11:35
2025 г. — 225 гадоў з часу незаконнага пераводу князем Юзафам Радзівілам мяшчан Давыд-Гарадка (Столінскі р-н; 1800) у саслоўе сялян, які быў адменены Мазырскім павятовым судом у 1836 г.
Старажытны Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці заўсёды быў свабодным. Калі адбывалася запрыгоньванне сялян, яго жыхары сталі членамі саслоўя свабодных мяшчан. Мяшчане былі падатным саслоўем: плацілі падымное, ардыншчыну, выконвалі іншыя абавязкі. У 1558 г. Гарадок Давыдаў стаў прыватнаўладальніцкім горадам князёў Радзівілаў, уваходзіў у Клецкую ардынацыю. Гараджане жылі на зямлі князя, мелі зямельныя надзелы, якія арандавалі ў князя, за што павінны былі плаціць чынш і адбываць паншчыну, выконваць замкавыя, дарожныя і іншыя павіннасці.